Біблія аб з’яўленні зла

ТЭМА: Біблія аб з’яўленні зла (1кл.)

Неабходныя тлумачэнні: Дадзены матэрыял не з’яўляецца планам-канспетам урока, а ўяўляе сабой прыкладны змест размовы настаўніка з дзецьмі і можа паслужыць асновай для падрыхтоўкі ўрока па тэме, пазначанай вышэй.

Пытанне: Калі мы з вамі выйдзем на вуліцу і зірнём вакол, што мы ўбачым?

(Убачым розныя рэчы. Адны рэчы стварыў Бог, а другія рэчы стварыў чалавек)

Пытанне: Я прапаную вам трошкі пафантазіраваць. Мы сказалі, ШТО стварыў чалавек. Давайце ўявім, што мы апынуліся на неабітаемым востраве. Там яшчэ не ступала нага чалавека. Што ўбачым мы там?

(Дзеці называюць дрэвы, кусты, камяні, жывёлы)

Пытанне: Хто гэта ўсё стварыў?

(Адказ: Бог)

Пытанне: Хто стварыў сам востраў?

(Адказ: Бог)

Можна ўзяць розныя цацкі і, выкарыстоўваючы іх, на стале стварыць востраў.

Пытанне: Значыць, быў такі час, калі вострава не было? І ўвогуле, зусім нічога не было. А што ж было тады?

(Адказ: быў толькі Бог)

Пытанне: А хто такі Бог? Давайце паспрабуем вызначыць яго прыкметы.

Настаўнік дапамагае, задаючы пытанні.

Пытанне: Ці быў такі час, калі Бога не было?

(Адказ: Такога часу не было. Значыць, Бог вечны. Ён заўсёды быў, ёсць і заўсёды будзе. Гэта і ёсць першая ўласцівасць)

Пытанне: Скажыце, каб стварыць востраў, зямлю, прыроду, сонца, зоркі, звярэй, стварыць чалавека, трэба, каб быў розум?

(Канешне! Значыць, Бог моцна разумны. Розум у Яго дасканалы. Нікога няма разумней за Бога. Бог можа зрабіць усё. Ён Усемагутны. Гэта другая ўласцівасць)

Слова настаўніка: Мы сказалі, што Бог вечны. Значыць, не было такога часу, калі Бога не было. Ён заўсёды быў. Бог мае самы вялікі розум. Бог усіх любіць. Увогуле, можна сказаць, што Бог – гэта любоў. Бог заўсёды шчаслівы. І некалі, калі ў свеце нічога не было, жыў толькі Бог. А Бог – гэта Троіца: Айцец, Сын і Святы Дух. Гэта не тры Бога, а адзін Бог, які мае тры іпастасі. (Можна ў прыклад прывесці сонейка: яно асвячае, грэе і яно ёсць). І аднойчы Бог думае: жыву Я вечна, мне моцна добра, ніхто мне не трэба, я шчаслівы, а вазьму і ствару Я другія істоты, каб яны таксама жылі і былі шчаслівымі.

Пытанне: А мог Бог нічога не тварыць?

(Адказ: Мог)

Слова настаўніка: Значыць, Богу ўласціва яшчэ адна ўласцівасць. Бог надзелены свабодай. Што такое свабода? Хачу раблю, хачу не раблю.

А зараз падвядзём вынікі.

1. Бог – гэта Троіца: Айцец, Сын і Святы Дух.

2. Бог – заўсёды быў, ёсць і будзе. Значыць, Бог вечны.

3. Бог – моцна разумны.

4. Бог свабодны. Хачу – раблю, хачу – не раблю. (на дошцы ў слупок можна напісаць словы: Вечны; Разумны; Свабодны).

Пытанне: І вось Бог пачаў тварыць. З якой кніжкі мы даведваемся, як Бог усё тварыў?

(Можна ўзяць кніжку ў рукі і паказаць дзецям)

(Адказ: Даведваемся з Бібліі)

Далей настаўнік чытае. «Спачатку Бог стварыў Неба і Зямлю».

Слова настаўніка: Калі чытаем, што Бог спачатку стварыў «Неба», мы павінны разумець, што Бог стварыў не тое неба, якое мы бачым, а стварыў ангелаў і тое месца, дзе яны жывуць, домік для іх. Бог стварыў ангелаў па вобразу і падобію свайму. Гэта значыць, што ангелы нечым павінны быць падобнымі на Бога. Сёння мы з вамі называлі прыкметы Бога. А давайце запішам іх на дошцы і прачытаем. Вечны. Разумны. Свабодны. Значыць, Бог стварыў Ангелаў таксама вечнымі, разумнымі і свабоднымі.

Настаўнік бярэ ў рукі цацку анёла і паказвае дзецям.

Пытанне: Чым Анёлы адрозніваюцца ад чалавека?

(Дзеці разам з дапамогай настаўніка называюць адрозненні.

1. Ангелы – гэта духі. Яны не маюць такога цела як чалавек.

2. Не маюць цела, значыць, ім не трэба есці, спаць, адпачываць, мыцца, чысціць зубы.

3. Ангелы не паміраюць і не нараджаюцца. Іх столькі, колькі адразу стварыў Бог. Яны створаны вечнымі.

4. Ангелы толькі мужчыны.

5. Яны маюць розум.

6. Ангелы могуць лётаць.

7. Ангелы надзелены свабодай. Значыць, могуць рабіць добрае, а могуць рабіць і дрэннае).

Але што мы павінны з вамі памятаць: Бог стварыў Анёлаў добрымі.

Пытанне: Вы заўсёды слухаецеся сваіх бацькоў, настаўнікаў?

(Розныя адказы)

Пытанне: А не слухацца – гэта добра ці дрэнна?

(Дрэнна)

Пытанне: Калі мы ідзём па вуліцы і на нас нападае і кусае сабака. На такога сабаку мы кажам, што ён які?

(Злы).

Правільна. Усе мы ведаем, што ў свеце існуюць дабро і зло. Скажыце, не слухацца бацькоў – гэта дабро ці зло?

(Зло)

Пытанне: Тады растлумачце мне: у Бібліі напісана, што Бог стварыў ангелаў, стварыў зямлю, неба, зоркі, рыб, птушак жывёл і самога чалавека. І напісана, што Бог быў задаволены тым, што Ён стварыў. Усё было добрым, усе былі шчаслівымі, ніхто ніколі не хварэў. Коцік сябраваў з сабачкам. Мышка сябравала з коцікам. Адкуль жа на зямлі з’явілася зло?

(Дзеці разважаюць)

Слова настаўніка: А ведаеце, вы мне ўжо адказалі на пытанне, адкуль бярэцца зло. Памятаеце, я ў вас спытаў, ці было такое, што вы не слухаліся сваіх бацькоў. Вы сказалі, што было. І таксама сказалі, што не слухацца – гэта значыць рабіць зло. Значыць, зло на зямлі з’явілася ў выніку непаслушання. Засталося толькі высветліць, хто, каго і калі не паслухаўся сам і навучыў другіх не слухацца.

Бог стварыў ангелаў разумнымі і свабоднымі. Што значыць свабоднымі? Гэта значыць, што яны маглі выбіраць, што і як рабіць ці ўвогуле не рабіць. Яны маглі выбіраць, слухацца Бога ці не слухацца. Рабіць тое, што патрабуе Бог, ці рабіць тое, што ім самім хочацца рабіць. І вось сярод ангелаў быў самы разумны ангел. Яго звалі Люцыфер (Дзянніца). Ён быў моцна – моцна разумны. Бог даў яму вялікую ўладу. Ён быў самы блізкі да Бога. І аднойчы Люцыфер падумаў: я такі разумны, прыгожы, чым я горшы за Бога? Чаму я павінен слухацца Бога? Ён вырашыў стаць самастойным і сказаў у сэрцы сваім: «…я падымуся высока на неба. Вышэй зорак Божых і ўзнясу туды прастол мой. Буду падобны Ўсявышняму». (Іс. 14,13–14). Люцыфер заганарыўся. Ён не толькі сам не пажадаў слухацца Бога, але ўгаварыў вельмі шмат ангелаў таксама не слухацца Бога. Такім чынам, ангелы з добрых ператварыліся ў злых. Былі светлымі. Сталі цёмнымі. І сталі яны называцца «дьяволы», што азначае «клеветнікі». І з таго часу яны не могуць і не хочуць рабіць дабро.

Усе ангелы падзяліліся на два лагеры:

1. Адны былі за Бога;

2. Другія супраць Бога.

Ангелы і бесы. І на Небе, там, высока, адбылася першая вайна. Як вы думаеце, хто з кім ваяваў? Добрыя ангелы ваявалі са злымі. У дрэнных ангелаў хто быў за камандзіра? Люцыфер. А ў добрых за камандзіра быў Архангел Міхаіл. І як вы думаеце, хто перамог? Добрыя ангелы перамаглі. Яны выгналі Люцыфера і яго паплечнікаў з неба. І зараз бесы жывуць паміж небам і зямлёй. Вось як з’явілася зло.

Пытанне: Дык што ж з’явілася прычынай узнікнення зла?

(Пытанне задаецца з мэтай замацавання дзецьмі пачутага матэрыяла)

Пытанне: Ці мог Бог знішчыць Люцыфера?

(Адказ: Мог, таму што Ён Усемагутны)

Пытанне: А чаму ж не знішчыў?

(Адказ: Бог хоча, каб усе слухаліся Яго па сваёй волі, добраахвотна).

Вывад: Зло з’яўляецца там, дзе ёсць непаслухмянасць і ганарлівасць.

Далей настаўнік можа прапанаваць дзецям успомніць прыклады з асабістага жыцця, калі іх непаслушанне прывяло да адмоўных вынікаў.

Скачать документ Word

(43)