Царкву прападобнага Сімяона Столпніка в. Барок наведалі вучні трэцяга класа СШ№11

На Успенне Прасвятой Багародзіцы царкву прападобнага Сімяона Столпніка  в. Барок наведалі вучні  трэцяга класа СШ№11  горада Слуцка разам з бацькамі. Настаяцель прыхода протаіерэй Георгій Пятроўскі, для нагляднасці выкарыстоўваючы сучасныя электронныя сродкі падрабязна распавядаў гасцям пра свята. Пасля размовы дзеці мелі магчымасць падняцца на званіцу. “Пакалаколіць” у званы. Таксама а.Георгій прапанаваў школьнікам з’ездзіць у суседнюю вёску  на жывелагадоўчую ферму на экскурсію, паглядзець на кароў і цялят. Паломнікі з захапленнем адгукнуліся на запрашэнне бацюшкі. І не пашкадавалі. Вялікае уражанне на дзяцей аказалі “маленькія каровы”. Усе былі вельмі задаволены.

(55)