Факультатыўныя заняткі ў трэцім класе

20 верасня протаіерэй Георгій Пятроўскі правёў факультатыўныя заняткі ў трэцім класе СШ№11 горада Слуцка. Тэма заняткаў: Свята Нараджэння Прасвятой Багародзіцы.
На занятках бацюшка расказаў дзецям, што царкоўны год пачынаецца 14 верасня. Праваслаўная царква на працягу года святкуе 12 вялікіх свят. А 13-тым святам з’яўляецца Вялікдзень. Свята Нараджэнне Прасвятой Багародзіцы — першае свята ў новым годзе. Айцец Георгій таксама распавёў дзецям, чаму царкоўны год пачынаецца менавіта з верасня. Растумачыў, што Бог стварыў Сусвет за шэсць дзён, а сёмы дзень Гасподзь благаславіў і асвяціў адпачынкам. Бог пачаў тварыць Сусвет першага сакавіка. Верасень з’яўляецца  сёмым месяцам. Вось Гасподзь і запаведаў ізраільскаму народу асвяціць сёмы месяц , загадаў у гэты месяц адпачываць ад паўсядзённых спраў. Нам сёння не зразумела, як гэта можна цэлы месяц адпачаваць, нічога не рабіць. Але такая запаведзь у Старым запавеце была.
Бацюшка расказаў, што менавіта ў верасні пачала спадаць вада пасля патопа і Ноеў каўчэг спыніўся на гарах Арарата. У верасні Маісей сышоў з гары Сінай і прынёс скрыжалі, на якіх былі напісаны запаведзі. У верасні  адзін раз у год першасвятар заходзіў у Святая Святых. У гэтым месяцы ізрільскі народ прыносіў ахвяры Богу. У верасні быў асвечаны храм, які пабудаваў Саламон. Гэта што датычыцца Старога запавета.
У верасні Гасподзь Іісус Хрыстос наведаў город Назарэт, зайшоў у сінагогу, узяў кнігу прарока Ісайі і прачытаў прароцтва пра Месію. Закрыўшы кнігу, сказаў, што Ён і Ёсць Месія. Улічваючы ўсе гэтыя факты, царква  і пастанавіла святкаваць новы царкоўны год у верасні.
Айцец Георгій, выкарыстоўваючы наглядны матэрыял, падрабязна распавёў навучэнцам пра свята Нараджэння Прасвятой Багародзіцы.

(33)