Сустрэча са старшакласнікамі

22 верасня настаяцель храма прападобнага Сімяона Столпніка ў рамках выканання плана мерапрыемстваў па прафілактыцы суіцыдаў быў запрошы ў СШ№6 горада Слуцка на сустрэчу са старшакласнікамі.
Размову з дзецьмі бацюшка пачаў з пытання, якое яму ўчора задалі. Ён сказаў, што адказ на гэтае пытанне не задаволіў таго, хто яго задаваў. І вось зараз ён хоча пачуць разважанні школьнікаў. Пытанне наступнае: “Чаму на вуліцы пры ўсіх нельга цалавацца?” Дзеці заўсміхаліся, а потыў адзін вучань і кажа, што чаму, маўляў, нельга, можна, закон не забараняе. Айцец Георгій удакладніў: ”Які закон?”. Вучань: “Закон нашай дзяржавы”. Бацюшка: “А як быць з хрысціянскімі прынцыпамі, нормамі, з евангельскім законам?” Малады чалавек у адказ толькі паціснуў плячыма. Так як мэта была дасягнута: дзеці заўсміхаліся, разрадка адбылася, бацюшка не стаў гэтую тэму развіваць далей, сказаў, што да гэтай праблемы, калі будзе такая магчымасць, можна будзе вярнуцца на наступных сустрэчах.
Так як заяўленая тэма даволі шырокая і патрабуе глыбокіх разважанняў, бацюшка прапанаваў сваім субяседнікам на гэтай сустрэчы паразважаць над пытаннем: у чым заключаецца сэнс жыцця з біблейскага пункту гледжання. Адказаць на пытанні: што з’яўляецца прычынай утварэння Богам Сусвету, у тым ліку і чалавека. І другое: мэта тварэння. Для чаго Бог стварыў Сусвет, для чаго Бог стварыў чалавека? Якія задачы Творца-Бог паставіў перад чалавекам. Калі мы зможам знайсці дакладны адказ на гэтыя пытанні, тады мы зможам і адказаць на пытанне, у чым заключаецца сэнс чалавечага жыцця на зямлі.
Так як бацюшка быў строга абмежаваны часам, то яму трэба было, не разважаючы шмат, раскрыць пастаўленыя пытанні. Ён казаў, што калі Бог стварыў Сусвет, то мы можам смела сказаць, што быў час, калі Сусвету не было. Быў толькі адзін Бог. Бог –гэта Дух. Бог — гэта Троіца: Айцец, Сын і Дух Святы. Не тры Бога, а адзін Бог у трох іпастасях. Бог існаваў спрадвеку. Не было такога часу, калі Бога не было. Ён быў, ёсць і будзе заўсёды. Бог — гэта любоў. Яму ўласціва дасканаласць. Бог заўсёды знаходзіцца ў блажэнным стане. Ён заўсёды добры. Ён ні ў чым і ні ў кім не меў, не мае і ніколі не будзе мець аніякай патрэбы. Богу ўласціва свабода. І вось Бог вырашыў стварыць Сусвет. Яго ніхто да стварэння не прымушаў. Ён сам вырашыў і Сам стварыў. Бог вырашыў стварыць другія істоты для таго, каб падзяліцца тымі дасканаласцямі, якія ўласцівы яму. Значыць, прычынай стварэння Сусвету з’яўляецца Божая любоў, жаданне надзяліць, напоўніць усё створанае сваёй любоўю. Можна зрабіць вывад, што Бог стварыў чалавека для вечнага блажэнства, для шчасця. Каб чалавек жыў вечна і заўсёды быў шчаслівым. Гэта першае.

Другое. Бог стварыў чалавека, каб чалавек пастаянна праслаўляў свайго Творцу. І як мудра: праслаўляючы Бога, чалавек павінен атрымоўваць духоўную асалоду, быць шчаслівым. Чаму так здарылася, што на зямлі столькі гора, няшчасця, бяды, чаму людзі паміраюць, адзін аднаго забіваюць, прыніжаюць? Усё гэта вынік грэхападзення першых людзей, Адама і Евы. Каб Адам і Ева не парушылі запаведзь паслушання, не з’елі забаронены плод, то такога жыцця, ў такой форме, як зараз, на зямлі не было б. Але так, як усё-такі катастрофа ў раі адбылася, гісторыя чалавецтва пашла не так, як было задумана Богам. Але гэта не значыць, што Бог змяніў сваё рашэнне. І што ён сказаў чалавеку: я стварыў цябе для вечнага блажэнства, для шчасця, а ты сам не захацеў, ты зрабіў свой выбар. Дык жыві, як ведаеш. Не, так думаць і разважаць няправільна…..
Час праляцеў хутка і незаўважна.
Развітваючыся са школьнікамі, айцец Георгій прапанаваў ў наступны раз працягнуць бяседу.

(37)