Адбылася бяседа настаяцеля храма з бацькамі дзяцей

23 верасня ў рамках работы «Бацькоўскага ўніверсітэта» ў СШ№6 г. Слуцка адбылася бяседа настаяцеля храма прападобнага Сімяона Столпніка в. Барок протаіерэя Георгія Пятроўскага з бацькамі дзяцей, якія наведваюць факультатыўныя заняткі па ОПК. Тэма: «Уплыў духоўнай атмасферы ў сям’і на псіхічнае здароўе дзіцяці». Перад бацькамі таксама выступіла сацыяльны педагог школы Н.Г. Луцкіна.
Перад выступленнем бацюшкі і сацыяльнага педагога бацькам паказалі дакументальны фільм. Галоўнага героя стужкі напаткала бяда: сын закончыў жыццё самагубствам. І вось герой на працягу фільма ўзгадвае жыццё сына ад нараджэння да трагедыі і ўслых разважае. Як адзначыў айцец Георгій – цудоўны наглядны матэрыял. Бацька разважае над жыццём сына, распавядае пра тыя праблемы, з якімі сутыкнуўся сын. Ён спачувае, у думках задае пытанні сыну, чаму так здарылася і зусім нічога не кажа, дзе ў гэты момант быў ён, што рабіў, як яны з маці імкнуліся дапамагчы сыну. Складаецца такое ўражанне, што бацька выконвае ролю баковага назіральніка. Нічога не гаворыцца пра тое, як ён з маці дапамагалі сыну пераадольваць гэтыя праблемы. Цудоўны фільм. У ім паказаны мы, дарослыя. Адлюстравана наша нерашучасць, пасіўнасць, а часам і абыякавасць. Нам заўсёды здаецца, што нас няшчасце міне. Што бяда здарыцца дзе-небудзь, з кім-небудзь, але толькі не з маім сынам ці дачкой, не ў маёй сям’і.
Бацюшка, звяртаючыся да бацькоў, папрасіў іх засяродзіць сваю ўвагу на сваёй асабістай сям’і, прааналізаваць яе, падумаць, што яна сабой уяўляе. Дзеля гэтага ён раздрукаваў на асобных аркушах дзве характарыстыкі сям’і: здаровай і сузалежнай, дэструктыўнай. Зачытваў, аналізаваў і прасіў бацькоў задумацца.
Святар расказваў і паказваў на малюнках, што ў кожнага дзіцяці як бы ёсць сасуд. Калі дзіцё нараджаецца, то сасуд любові зусім пусты. І задача бацькоў гэты сасуд напоўніць. Айцец Георгій падкрэсліў, што менавіта ад таго, наколькі сасуд будзе напоўнены, залежыць будучыня нашых дзяцей. Калі дзеці нарадзіліся і выраслі ў дэструктыўнай сям’і, значыць, сасуд напаўняецца даволі слаба і існуе вялікая верагоднасць таго, што дзеці паўтораць лёс сваіх бацькоў. Яны проста не змогуць стварыць здаровую сям’ю. Бацюшка звярнуў увагу бацькоў на тое, што сасуд любові будзе паспяхова напаўняцца пры адной умове: калі мама і тата адзін аднаго будуць кахаць. Калі гэта не так-то нічога добрага не атрымаецца.
У размове з бацькамі настаяцель адзначыў, што моцна важна, каб ў сям’і была жывая вера ў Бога. Ён казаў, што верыць у Іісуса Хрыста – гэта значыць старацца жыць так, як жыў Хрыстос, старацца сваім жыццём праслаўляць Іісуса Хрыста. Старацца духоўна над сабой працаваць: пастаянна наведваць царкву, свядома ўдзельнічаць у царкоўных таінствах. Такіх, як сповядзь і прычасце. Чытаць духоўную літаратуру. Засцярог ад памылковай думкі: пост, малітва, гэта не самамэта веруючага чалавека, гэта сродкі, пры дапамозе якіх чалавек працуе над сабой, над сваім характарам, над страсцямі, якія ў ім жывуць.
Таксама бацюшка прыводзіў самыя розныя прыклады з жыцця, са сваёй пастырскай дзейнасці. А напрыканцы сустрэчы яшчэ раз звярнуў увагу на тое, што мы павінны любіць сваіх дзяцей. Адзначыў, што шматлікія нашы праблемы ў асабістым жыцці, жыцці дарослых людзей, ад таго, што нас у свой час, у дзяцінстве, як след не «далюбілі».
Святар прасіў не блытаць любоў прыродную, любоў маці да дзіцяці, якая прысутнічае і у жывёл, з любоўю духоўнай. З той, пра якую у пасланні пісаў апостал Павел.

(48)