Нараджэнне Юр’евага пляжа

Неяк пасля службы сустрэліся Юрый Сяргеевіч Даманскі і айцец Георгій. Бацюшка сказаў, што на днях выклікаў яго да сябе ўладыка Антоній, Епіскап Слуцкі і Салігорскі і даручыў на тэрыторыі прыхода арганізаваць летні лагер для дзяцей. Юрый Сяргеевіч уважліва выслухаў, а потым прапанаваў з’ездзіць разам на бераг Баслаўскага возера. На тым месцы, як ён казаў, некалі ўсе купаліся. Літаральна праз дзесяць хвілін бацюшка, Юрый Сяргеевіч і кіраўнік хора храма Жана Анатольеўна стаялі на беразе, які ўвесь быў заросшы кустамі. Месца спадабалася. Назаўтра на гэтым месцы ўжо працавала тэхніка…

Ліпень-жнівень 2015 г.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *