У гасцях у бацюшкі

Некалькі гадоў настаяцель Прыхода храма прападобнага Сімяона Столпніка в. Барок. наведвае СШ№6 горада Слуцка. Яго запрашаюць на Святочныя Ранішнікі, на бяседы з дзецьмі. У гэтым годзе ,вясной, айца Гергія запрасілі на сустрэчу з бацькамі, чые дзеці наведваюць факультатыў “ОПК”. Пасля двух такіх сустрэч у школе, бацькі прапанавалі наступную сустрэчу правесці ў храме вёска Барок. Праз нейкі час сустрэча адбылася. Пасля працоўнага дня бацькі арганізавана на аўтобусе наведалі царкву ў в. Барок. Ад паездкі, ад сустрэчы і ад самой царквы вандроўнікі атрымалі найвялікшае задавальненне. Асабліва ўсіх уразіў заход сонца, царква ў прыцемках, чыстае паветра. Вось тады і з’явілася такая думка: а чаму б не прыехаць у Барок яшчэ раз вечарам, пасля работы, разам дзецьмі. Вось і прыехалі…

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *