Творчая бяседа

Сёлета па благаславенню Яго Праасвяшчэнства Праасвяшчэннага Антонія Епіскапа Слуцкага і Салігорскага ўпершыню адбыўся епархіяльны ранішнік, прысвечаны Нараджэнню Іісуса Хрыста.

Падрыхтоўка ранішніка была даручана кіраўніку рэлігіознай адукацыі і катэхізацыі Слуцкай епархіі настаяцелю храма прападобнага Сімяона Столпніка вёскі Барок протаіярэю Георгію Пятроўскаму. Ранішнік рыхтавалі педагогі школы №6 горада Слуцка. Настаўнікі і дзеці, якія ўдзельнічалі ў тэатралізаваным прыстаўленні, напружана працавалі на працягу ўсіх зімовых вакацый. Нізкі паклон і вялікі дзякуй і супрацоўнікам Гарадскога Дома культуры, якія таксама шчыра дапамагалі ў падрыхтоўцы свята. Ранішнік прайшоў паспяхова. Усе засталіся задаволены. Дзеці, якія прысутнічалі, атрымалі ад Уладыкі Антонія салодкі пачастунак і ікону Нараджэння Хрыста.

У знак удзячнасці айцец Георгій запрасіў настаўнікаў на святочную трапезу, дзе ў непрацоўнай, святочнай абстаноўцы падзяліўся са сваімі калегамі планамі на будучыню. Гаварылі пра сумесныя праекты на 2016 год.

(34)