22 студзеня протаіярэй Герогій Пятроўскі другі раз наведаў сярэднюю школу горада Салігорска. Правёў два ўрокі. Адзін урок у пятым класе. З гэтым класам ён сустрэўся другі раз. Другі ўрок у сёмым і восьмым класах. Класы ўсе кадэцкія. На ўроках бацюшка распавёў вучням пра свята Хрышчэння. Дзеці задавалі шмат пытанняў. Актыўна ўдзельнічалі ў размове. Самым цікавым пытаннем, на погляд бацюшкі, было пытанне аднаго хлопчыка «Калі Адаму і Еве так добра жылося ў Раю, чаму яна парушылі Божую запаведзь і з’елі забаронены плод?»
Пасля ўрокаў айцец Георгій на пытанне дырэктара гэтай навучальнай установы «Як нашы дзеці?» адзначыў, што працуючы з дзецьмі, не сустракаў дзяцей ні ў гэтай школе, ні ў другіх, якім бы было нецікава слухаць пра Бога, размаўляць на духоўныя тэмы. Дзеці цягнуцца нешта ведаць. Толькі мы, дарослыя, ім сваёй абыякавасцю перашкаджаем.
Таксама бацюшка сказаў, што мы жывём у такі адказны гістарычны перыяд, калі нельга марудзіць, трэба актыўна рабіць, казаць, навучаць. Па – першае, нашы дзеці зусім нічога не ведаюць пра рэлігію дзядоў і прадзедаў. На жаль, тое самае можна сказаць і пра дарослых. Па – другое, людзі зараз хрысцяцца і ходзяць у храмы па інэрцыі. Хрысцяцца і ходзяць у царкву і… нічога не ведаюць. Пройдзе нейкі час, і гэтая інэрцыя закончыцца. Што будзе тады?
(8)