22 студзеня настаяцель прыхода ўпершыню правёў заняткі з дзецьмі старэйшай групы сёмага садзіка горада Слуцка. Тэма: «Хрышчэнне Іісуса Хрыста». На сустрэчы з дзеткамі бацюшка выкарыстоўваў тэматычныя размалёўкі. Дзеці слухалі, адказвалі на пытанні і старанна малявалі. Асаблівую стараннасць праявіла выхавацельніца Людміла Сяргееўна. Яна самая першая размалявала свой малюнак.
Пасля сустрэчы айцец Георгій адзначыў, што яму моцна спадабалася працаваць з дзецьмі. Нават з’явілася думка, што добра было б арганізаваць якую вячэрнюю школку для такіх маленькіх дзяцей. Справа ў тым, што шмат хто з бацькоў хацеў бы, каб іх дзеці мелі нейкія веды пра Бога, пра веру, пра царкву, але яны самі(бацькі) не могуць даць такіх ведаў. І таму было б мэтазгодна, каб святар у прысутніцтве бацькоў нешта распавядаў іх дзецям. Бацькі слухалі б і нешта пазнавалі, і дзеці таксама пашыралі свой кругагляд.
(35)