Адбылася размова з епіскапам Слуцкім і Салігорскім Антоніем

30 верасня адбылася размова протаіярэя Георгія Пятроўскага з епіскапам Слуцкім і Салігорскім Антоніем. На сустрэчы айцец Георгій паведаміў Уладыку, што падпісана «Праграма супрацоўніцтва Слуцкага раённага выканаўчага камітэта, аддзела адукацыі, спорту і турызму Слуцкага раённага выканаўчага камітэта і Слуцкай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы ў сферы адукацыі на 2015–2020 гады».

Таксама а. Георгій далажыў аб выніках паездкі ў Клецк. Адзначыў, што кіраўніцтва Клецкага аддзела адукацыі і настаўнікі Клецкага района праявілі ініцыятыву аб увядзенні ў школах факультатыўнага курсу па ОПК. Ідэалагічны аддзел Клецкага выканкама выказаў зацікаўленасць у супрацоўніцтве з царквой. У самы бліжэйшы час павінна быць падпісана праграма аб супрацоўніцтве з епархіей.

На сустрэчы з Уладыкам ішла размова пра стварэнне творчай групы па падрыхтоўцы правядзення епархіальных мерапрыемстваў, прысвечаных Нараджэнню Хрыстову: святочнага канцэрта і дзіцячай епархіяльнай ёлкі.

Напрыканцы бацюшка падзяліўся сваімі планамі далейшай працы з дзецьмі. Уладыка выказаў жаданне больш актыўна працаваць з дзецьмі. Ён сказаў, што дзеці – гэта наша будучыня. Нашы будучыя прыхаджане.

Ішла размова і пра стварэнне дзіцячай суполкі ў межах слуцкага благачыння.

Таксама кіраўнік адзела адукацыі і катэхізацыі епархіі падзяліўся думкамі наконт адкрыцця прыватнай праваслаўнай гімназіі ў Слуцку. Будынак ёсць, і яго гатовы перадаць, толькі трэба людзі, якія б уклалі грошы у гэтую святую справу.

(24)