Пра свята Стрэчанне

19 лютага айцец Георгій наведаў сярэднюю школу №1 горада Салігорска. Правеў з вучнямі 5–8 класаў два ўрокі. Тэма заняткаў: «Свята Стрэчанне». Бацюшка расказаў, з якой евангельскай падзеяй звязана гэта свята. Раскрываючы тэму, бацюшка звярнуў увагу школьнікаў на шматлікія дэталі, звязаныя з падзеямі свята. Прынамсі, святар яшчэ раз напомніў дзецям, што такое Біблія, Евангелле, колькі Евангелляў ёсць, хто з’яўляецца аўтарамі Евангелляў. Размова ішла пра Іерусалімскі храм, пра тое, што храм пабудаваў сын цара Давіда Саламон. Казалі, што ў храме захоўваўся каўчэг з скрыжалямі. Разабраліся, што такое скрыжалі і што было на іх напісана. Узгадалі Маісея і гару Сінай, на якой Гасподзь даў Маісею запаведзі. Усе разам пастараліся разабрацца, чаму Саламона называюць прамудрым. Дзеці імкнуліся удзельнічаць у размове.

(13)